Пералік абсталявання да тэатра
http://content.schools.by/tesnovaya/library/Пералік_абсталявання__для_тэатра.docx
Перспектыўнае планаванне тэатралізаванай гульні
https://content.schools.by/tesnovaya/library/Перспектыўнае_планаванне_тэатралізаванай_гульні.docx
Сістэма работы па арганізацыі тэатральна-гульнявой дзейнасці
Прэзентацыя
https://content.schools.by/tesnovaya/library/Намінацыя_Тэрыторыя_дзяцінства.pptx
Ліпніцкая Алла Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі Цясноўскага УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Ф.Э. Дзяржынскага.
Дыдактычная гульня “Расце, цвіце, спее” для рознаўзроставай групы ад 3-х да 6-ці гадоў
Гульнявы матэрыял і абсталяванне: вялікія карткі з малюнкамі раслін лугу, поля, лесу, саду, адгарода, парка і кветніка; маленькія карткі (49 шт.).
Дыдактычная і гульнявая задача: фарміраваць уменне адрозніваць расліны лугу, поля, лесу, саду, агарода, парка і кветніка; пашыраць веды аб іх; вучыць класіфікаваць і апісваць іх; развіваць связнае маўленне, выхоўваць цікавасць да выканання заданняў гульні.
Гульнявыя дзеянні: падабраць адпаведных 6 картак адной группы раслін (у дзяцяці будзе адна лішняя), адпавядаючых вялікім карткам, і расказаць аб гэтых раслінах.
Гульнявыя правілы: выйграе той, хто першым падбярэ групу картак і раскажа аб раслінах.
Ход гульні
Кожнае дзіця атрымлівае 7 картак. Трэба падабраць 6 картак адной групы раслін (6 грыбоў, 6 пладоў садавіны і г.д.). Кожны ўдзельнік гульні па чарзе перадае суседу злева непатрэбную яму картку. Выйграе той, хто першым падбярэ групу картак і раскажа аб намаляваных раслінах.
Варыянт. Для гульні спатрэбіцца 7 вялікіх картак, на якіх намаляваны лес, поле, кветнік, сад , агарод, парк, луг. Прычым на кожнай картцы можна ўбачыць па 6 раслін, якія сустракаюцца ў названых месцах. Малюнкі ўсіх гэтых раслін паўтараюцца на 42 маленькіх картках. Дзеці атрымліваюць вялікія карткі, а вядучы – маленькія. Паказваючы іх па адной, вядучы называе расліну і пытаецца, у каго яна ёсць. Выйграе той, хто першы накрые маленькімі карткамі вялікую.
Заўвага: пры апісанні раслін можна выкарыстоўваць мастацкае слова (загадкі, вершы, прымаўкі і прыказкі. Напрыклад, “У лужку-лужочку выраслі сястрычкі: залатое вочка белыя раснічкі” (Рамонкі)). Мастацкае слова прыкладаецца.
Рэкамендацыі
Дыдактчычная гульня мае вялікае значэнне для развіцця дзіцяці ў дашкольнай установе. У свабоднай гульнявой дзейнасці матэрыял засвойваецца лепш. Можна ячшэ раз пагуляць, прымяняючы свае веды, уменні, атрыманыя на занятках.
Хачу прапанаваць сваю дыдактычную гульню так, як я вельмі люблю прыроду, асабліва вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі пра яе. І вось прышла ідэя стварэння такой гульні. Ідэю мне падказала праблема ў дзяцей класіфікацыі раслін і іх апісанне па розных прыкметах: месца пражывання. Гэту гульню я прыдумала для сваёй рознаўзроставай групы (ад 3-х да 6-ці гадоў). Дадзеная гульня развівае ў дзяцей памяць, увагу, мову, лагічнае мысленне, кемлівасць, пазвальную цікавасць, сяброўскія ўзаемаадносіны.
Гульня шматфункцыянальная. Яна разлічана на індывідуальную, калектыўную работу з дзецьмі. Яе можна паступова ўскладняць і прыдумваць шмат варыянтаў для кожнай падгрупы дзяцей.
Гульню можна выкарыстаць на розных занятках з рознай колькасцю дзяцей (“Дзіця і прырода”, “Дзіця і грамадства”, “Мастацкая літаратура”, “Выяўленчае мастацтва”, “Развіццё маўлення” і “Культура маўленчых зносін”).
Гульня навучае, развівае і выхоўвае. Дзякуючы ёй, дзіця вучыцца разважаць, рабіць вывады, суперыжываць, быць справядлівым, саступаць у выпадку неабходнасці.
Падарожнічаючы па экалагічнай сцяжынцы, таксама можна выкарыстоўваць гэту гульню і ў любых відах дзейнасці (пазнавальна-практычнай, мастацкай і іншых).
Гульня выкарыстоўваеца ў працэссе заняткаў з дзецьмі дома (пры чытанні мастацкай літаратуры, у час прагулкі, гутаркі, свабоднай дзейнасці, маляванні). Прымяняецца ў сумеснай дзейнасці дзяцей і дарослых, самастойна.
Гульня дапамагае любіць родны край і акружаючую прыроду, як жывую, так і нежывую. Неабходна выхоўваць любоў дзяцей да прыроды, беражлівыя адносіны да яе.